У французскім цягніку знайшлі 20 кілаграмаў фальшывага золата
Знаходка была зробленая ў прыгарадным цягніку ў Парыжы.
Каму належыць чамадан са зліткамі, якія спачатку палічылі залатымі, аднак затым ўстанавілі, што яны фальшывыя, невядома. Агульная вага фальшывага золата роўная 20 кг. Такім чынам кошт знаходкі мог бы скласці нават 1 млн. долараў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Аднак экспертыза ўстанавіла,
што на самой справе зліткі выраблены з некаштоўных металаў і толькі пакрытыя тонкім пластом золата.
Зараз французская паліцыя шукае чалавека, які пакінуў на станцыі гэты чамадан.