У Францыі выйшаў зборнік сучаснай беларускай драматургіі

Зборнік п’есаў "Ураджай зімой" у перакладзе на французскую мову выдала парыжскае выдавецтва “L'espace d'un instant”, паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У кнігу ўвайшлі творы такіх беларускіх аўтараў, як Віктар Жыбуль, Цімафей Ільеўскі, Андрэй Карэлін, Андрэй Курэйчык, Павел Пражко, Павел Расолька, Мікалай Рудкоўскі, Дзмітры Строцаў і Барыс Пятровіч.

Дарэчы, у 2007 годзе гэтае ж выдавецтва выдала французскі пераклад вядомай п’есы Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Таксама раней тут часткова перакладалі кнігу Артура Клінава “Малая падарожная кніга па горадзе Сонца”.