У футбалістаў "Рэала" на стадыёне "Баварыі" скралі шэсць пар буцаў
Прычым тры пары належалі Крыштыяну Раналду.
Непрыемнае здарэнне адбылося непасрэдна перад першым матчам паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, інфармуе "Прессбол". Акрамя Раналду сваіх буцаў пазбавіліся Месут Азіл і Карым Бензема.
Кіраўніцтва "Рэала" ўжо звярнулася з афіцыйнай скаргай ва УЕФА, тым больш што "Баварыя" пакуль ніяк не тлумачыць здарэнне. У распранальнях "Альянц-Арэны" ўсталяваныя камеры, аднак злодзея не знайшлі.
Нагадаем, што гульня скончылася з лікам 2:1 на карысць "Баварыі".
На фота з сайта jinfo.ru — Крыштыян Раналду.