У футбольнай зборнай Беларусі застаўся ўсяго адзін нападнік
Гэта Віталь Радзівонаў, які са жніўня мінулага года не правёў ніводнага афіцыйнага матчу.
А вось форвард зборнай і самарскіх "Крылаў Саветаў" Сяргей Карніленка атрымаў траўму. Як адзначае "Прессбол", траўма не дазволіць яму прыняць удзел у таварыскім матчы з малдаванамі, які адбудзецца 29 лютага. Замест Турцыі Карніленка адправіўся на абследаванне ў Нямеччыну.