У галоўных дзяржаўных крамах Мінска знікнуць спажывецкія тавары?

Мінгарвыканкам і сталічныя крамы склалі дамову пра стрымліванне росту коштаў на спажывецкія тавары. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дамова складзена паміж гарадскімі ўладамі і больш чым 20 суб'ектамі гаспадарання Мінска, сярод якіх гандлёвыя сеткі і буйныя гандлёвыя аб'екты, у тым ліку ГУМ, ЦУМ і ГД "На Нямізе". У дакуменце ўсталяваны максімальны ўзровень гандлёвых надбавак па асобных групах спажывецкіх тавараў. Па дамоўленасці бакоў, гэты ўзровень не павінен быць перавышаны.

Дзеянне дамовы, па словах мэра, разлічана на 1,5-2 месяцы, датуль, пакуль не стабілізуецца сітуацыя на спажывецкім рынку.