У Ганцавічах 80-гадовая бабуля атакавала трактар камунальнікаў
Аб гэтым піша газета “Савецкае Палессе”.
Справа ў тым, што пасля расчысткі дарогі ад снегу трактарам, каля плоту жанчыны ўтваралася непераадольная снежная гара.
Пенсіянерцы гэта надакучыла, яна выйшла супраць МТЗ-80 з рыдлёўкай і збіла фару з машыны. Зараз у здарэнні разбіраюцца праваахоўныя органы.