У Ганцавічах знайшлі цела мужчыны з нажавымі раненнямі
Цела 56-гадовага мясцовага жыхара знайшлі позна ўвечары 20 кастрычніка ў яго кватэры.
Мужчына жыў у кватэры разам з жонкай, працаваў рабочым у індывідуальнага прадпрымальніка, паведамляе БелаПАН.
Усе абставіны здарэння вызначае следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.