У гарналыжным комплексе "Лагойск" злавілі гандляра абсэнтам
Нелегальным гандлем займаўся мінскі студэнт.
Як паведамляе БЕЛТА, 19-гадовага студэнта-другакурсніка затрымалі 22 студзеня. Ён гандляваў алкагольнымі напоямі без акцызных марак. Затрыманне зладзілі супрацоўнікі міліцыі і падатковай інспекцыі. Яны выявілі ў студэнта 12 бутэлек абсэнту агульным аб'ёмам звыш 10 літраў. На хлопца склалі адміністрацыйны пратакол.