У Глыбокім "дыверсанты" захапілі малочна-кансервавы камбінат (фота)

Кіраваў вучэннямі непасрэдна кіраўнік раёна Алег Морхат (на здымку ў цэнтры). У ходзе вучэнняў адпрацоўваўся сцэнар дзеяння падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны ў тым выпадку, калі тэрарысты паспрабуюць шляхам дыверсій спыніць працу камбіната.

“Хочаш міру — рыхтуйся да вайны”, — сказаў Морхат. Далей ён пералічыў задачы падраздзялення тэрытарыяльнай абароны на Глыбоччыне. Таксама старшыня райвыканкаму і начальнік раёна тэрытарыяльнай абароны паведаміў, што сёлета пройдуць больш маштабныя вучэнні.

Фота — vg-gazeta.by