У Глыбокім усталююць больш за паўсотні камер назірання

Гэтую ідэю агучыў на сходзе прадпрымальнікаў старшыня райвыканкама Алег Морхат. Уласна райвыканкам і арганізаваў гэты сход. Тым, хто адмовіцца ставіць камеры назірання, чыноўнік прыгразіў праверкамі з боку пажарнікаў, санстанцыі і падатковай. Пра гэта распавёў адзін з глыбоцкіх прадпрымальнікаў.

Рашэнне паставіць камеры было прынятае пасля таго, як у жніўні невядомыя двойчы абкідалі будынак райвыканкама лямпачкамі з фарбай. Глыбоцкая міліцыя дагэтуль не знайшла злачынцаў.