У Глыбокім затапіла частку кансервавага завода (фота)
А ў дварах гараджан плаваюць качкі.
Невялічкая рэчка Крывая, якая працякае праз Глыбокае, ператварылася ў магутную плынь, якая падтапіла частку глыбоцкіх падворкаў.
Затопленымі апынулася нават частка кансервавага завода, уздоўж плота якога працякае гэтая рэчка, і новы глыбоцкі парк, які быў закладзены летась.



