У Гомелі арганізатара Народнага сходу аштрафавалі за яго двойчы
Суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка аштрафавала грамадскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых на 105 тысяч рублёў за лаянку.
Гэта ўжо другое пакаранне Уладзіміра пасля Народнага сходу. 7 кастрычніка Няпомняшчых затрымалі супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі на праспекце Леніна, калі ён расклейваў налепкі з інфармацыяй пра Народны сход.
У дачыненьні да яго склалі пратакол за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і да суда трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе “Радыё Свабода”.