У Гомелі на адной з вуліц з'явіўся білборд з выявай ХК "Юнацтва" (фота)

Білборд з фатаграфіяй хакеістаў сталічнага "Юнацтва" вывешаны ў Навабеліцкім раёне, паведамляе партал champ.by. Рэкламшчыкі, адказныя за вывешванне білборда, кажуць, што ніякай памылкі тут няма. Маўляў, сацыяльная рэклама вывешваецца па ўсёй краіне ў хаатычным парадку. Разам з тым, фірма "Адверком" паведаміла, што замоўцам білборда быў клуб "Юнацтва-Мінск".

Дарэчы, плакат "Юнацтва" стаў нечаканасцю і для галоўнага трэнера ХК "Гомель" Андрэя Скабелкі. Па яго словах, гэта абсурд і плакат сталічнага клуба не павінен з'яўляцца ў Гомелі.