У Гомелі праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень (фота)
Галоўныя гомельскія набажэнствы прайшлі ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы.
Сотні гамельчукоў прыйшлі як на службу ў храм, так і для таго, каб асвяціць вялікодныя яйкі і булкі.
Усяночная літургія, як і звычайна, распачалася апоўначы. На чале яе быў арцыбіскуп Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх. Каля першай гадзіны ночы вернікі сустрэлі жыватворны агонь, які прыбыў у Гомель з Іерусаліма.
Цягам нядзелі будзе здзейснены Крыжовы ход па храмах Гомеля з перасоўнай званіцай епархіі, падчас якога ў гарадскіх царквах усім жадаючым будзе раздавацца Жыватворны Агонь ад Магілы Гасподняй.





