У Гомелі распачаўся летні сезон бясплатных кінапаказаў (фота)

Адкрыццё незвычайнага кінатэатру адбылося ўчора,  9 ліпеня. А 21.00 усім ахвотным паказалі шведска-французскую камедыйную стужку “Гукі шуму”, якая распавяла пра незвычайных музыкаў-бубначоў. Першы такі “open-air” сабраў каля 80 маладых людзей.

Другі сеанс прызначаны на наступную суботу, а фільм, які будзе дэманстравацца, можна выбраць пры дапамозе сацыяльнай сеткі “Вконтакте”.
 
Кінатэатар з бясплатным уваходам будзе працаваць штотыдня па суботах цягам усяго лета.