У Гомелі сустрэча з Юрыем Жыгамонтам прайшла з аншлагам (фота)
Паслухаць вядучага праграмы “Падарожжа дылетанта” прыйшло паўсотні чалавек.
Бібліятэчная заля, у якой прайшоў вечар, была запоўненая за 20 хвілін да пачатку. Спярша прысутныя гамяльчане прагледзелі адно з новых “Падарожжаў”, а пасля пачалі задаваць свае пытанні тэлевядучаму.
Цягам амаль 2 гадзін Юрый Жыгамонт адказваў на іх. Пытанні тычылі і натуральнасці яго прозвішча, і таго, што ўсё ж знаходзіцца ў знакамітай валізцы.