У Гомелі ў Дзень дэсантніка абвясцілі Дзень цвярозасці і адключылі фантаны
Прадаваць алкагольныя напоі і піва забаронена з 7 гадзінаў раніцы 2 жніўня да 7 гадзінаў раніцы 3 жніўня.
Акрамя таго, 2 жніўня ў Гомелі адключылі фантаны. Ці злучана гэта з традыцыяй былых вайскоўцаў купацца ў іх — невядома.
Паводле інфармацыі БелаПАН, сёлета Дзень цвярозасці ў Гомелі ладзіцца ўпершыню. У лютым 2010 года старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец заявіў, што дзён цвярозасці ў абласным цэнтры больш не будзе, бо ад такой меры не відаць эфекту, а толькі скарачаюцца паступленні ў бюджэт.
Гарадское кіраўніцтва не кажа, ці звязаныя гэтыя меры з сённяшнім Днём дэсантніка.