У Гомелі з’явіліся фальшывыя ўлёткі з адменай Народнага сходу
Невядомыя раскідалі абвесткі ў паштовыя скрыні па кватэрах дамоў, што знаходзяцца ў раёне ДК “Віпра”.
Менавіта на пляцоўцы каля палацу сёння плануюць зладзіць мясцовы сход, паведамляе БелаПАН. Улёткі падпісаныя нібыта гомельскім апазіцыянерам, сябрам аргкамітэту па правядзенні Народнага сходу Уладзімірам Кацорай. На абвестках змешчаны яго фотаздымак, пазначаны мабільны тэлефон і адрас электроннай пошты з памылкай.
Невядомыя аўтары фальшывай улёткі паведамляюць, што Народны сход не адбудзецца, бо арганізатары не выканалі патрабаванні закону аб масавых мерапрыемствах. З’яўленне такой контрпрапаганды Уладзімір Кацора называе правакацыяй.