У гомельскім універсітэце зафарбавалі "Пагоню" (фота)
У аўдыторыі адбыўся "касметычны" рамонт. Гістарычныя малюнкі зафарбавалі блакітным колерам. На пустую сцяну фарбы не хапіла.
У аўдыторыі беларускай культуры і фальклору, што знаходзіцца ў філалагічным корпусе Гомельскага Дзяржаўнага ўніверсітэта, зафарбавалі выявы беларускага нацыянальнага герба "Пагоня", з якой студэнты правучыліся каля 20 год, і мапу Вялікага Княства Літоўскага, аздобленую бел-чырвона-белай стужкай.
У аўдыторыі адбыўся "касметычны" рамонт – малюнкі і дзве сценкі зафарбавалі блакітным колерам. На пустую сцяну фарбы не хапіла і яе пакінулі блякла-зялёнай. Акрамя таго, з дзвярэй аўдыторыі знікла і шыльда з надпісам "Аўдыторыя беларускае культуры і фальклору".