У Горацкім раёне жанчына без правоў кіроўцы стала ініцыятаркай аварыі

3 траўня 28-гадовая жыхарка вёскі Задарожжа села за руль аўтамабіля ВАЗ-2109. Пры гэтым жанчына не мела пасведчання кіроўцы. Увечары каля вёскі Рэкта яна выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтамабілем BMW-520. Пасажыр "дзявяткі", 30-гадовы мужчына, загінуў на месцы здарэння, паведамляе магілёўскае ДАІ.

У машыне пацярпелай было сем чалавек. Сярод пацярпелых "дзявяткі" чацвёра дзяцей - дзевяці-, васьмі- і два чатырохгадовыя хлопчыкі. Разам з 32-гадовай пасажыркай і самой кіроўцай з траўмамі рознай ступені цяжкасці яны трапілі ў хірургічнае аддзяленне Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы. Іх стан ацэньваецца як стабільны.