У Горках замест дома Гарэцкага з'явіцца памятны знак
Яго ўсталююць акурат на месцы знесенага дома, у якім пражываў класік беларускай літаратуры.
З ініцыятывай ушанаваць памяць Максіма Гарэцкага выступіў мясцовы райвыканкам. Чыноўнікі падкрэсліваюць, што кожны зацікаўлены можа ўнесці сваю прапанову пра форму, тэкст і матэрыял памятнага знака. Свае прапановы неабходна высылаць на адрас аддзела культуры Горацкага райвыканкама, паведамляе сайт Магілёўскага аблвыканкаму.
Нагадаем, што дом, у якім класік беларускай літаратуры пражываў у 1926-1928 гадах па вуліцы Агранамічная, 3, быў знесены напярэдадні “Дажынак”. Горацкая грамадскасць заклікала мясцовыя ўлады захаваць будынак, аднак дом прызналі аварыйным і знеслі.
Фота — svaboda.org