У Горках зноў гарэла новабудоўля да "Дажынак" (фота)
Амфітэатр забаўляльнага цэнтру ў Горках гарыць ужо другі раз за тыдзень.
Дым стаяў слупом, як пры пажары ў мінулую нядзелю, паведамляе сайт horki.info.
Сведкі кажуць, што да прыезду пажарнікаў агонь удалося пагасіць ўласнымі сіламі. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Нагадаем, што першы раз на будаўніцтве гарэў уцяпляльнік. Сам будынак тады не пацярпеў. Следчы камітэт расследуе прычыны здарэння.