У грамадскай палаце РФ крытыкуюць расійскага амбасадара ў Мінску

Сябра Грамадскай палаты Расіі Анатоль Кучарэна незваў недапушчальным тое, што Аляксандр Сурыкаў падтрымаў смяротны прысуд Дзмітрыю канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Па яго словах, якія перадае interfax.by, "пазіцыя амбасадара ў Беларусі супярэчыць афіцыйнаму пункту погляду расійскай дзяржавы па праблеме смяротнага пакарання". Нагадаем, што ў Расіі смяротная кара адмененая. Па словах Кучарэны, як дзяржаўны чыноўнік Сурыкаў абавязаны прытрымлівацца гэтай пазіцыі.