У Грэцыі затрымалі групу распаўсюднікаў дзіцячага порна

У часе аперацыі ў Афінах, Салоніках, а таксама ў горадзе Волас у Цэнтральнай Грэцыі і на выспе Крыт было канфіскавана 57 жорсткіх дыскаў кампутараў, пяць ноўтбукаў і вялікая колькасць DVD-дыскаў з дзясяткамі тысяч парнаграфічных матэрыялаў. Іх агульны аб’ём склаў каля 40 тысяч гігабайт.

Паліцыя сачыла за падазраванымі цягам чатырох месяцаў, перадае ВВС.