У Гродне абмяркуюць праблемы руху на роварах
Аматары двухколавага транспарту 17-18 верасня збяруцца на адмысловы форум.
Падобнае мерапрыемства у Беларусі пройдзе ўпершыню. Такім чынам велаактывісты з розных гарадоў краіны хочуць падсумаваць уласны вопыт па адстойванні свайго месца на дарогах.
“Я даўно сачу за дзейнасцю веларухаў у гарадах Беларусі, — расказала Еўрарадыё адна з арганізатарак форума Юлія Каляда. — Мы займаемся вырашэннем адных і тых жа праблем: адсутнасць веладарожак, парковак, нежаданне будаўнікоў думаць аб нормах безбар’ернага асяроддзя. У ідэале мы хацелі б выпрацаваць адзіны механізм перамоваў з уладамі, бо нашы праблемы зыходзяць з аднолькавага для ўсіх заканадаўства”.
Паводле інфармацыі арганізатараў, на І форум велаактывістаў заявіліся прадстаўнікі з усіх абласных цэнтраў.