У Гродне асудзілі таксіста, які збіў студэнтаў на пешаходным пераходзе
Яму прысудзілі 5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Таксама на 5 гадоў ён пазбаўлены правоў кіроўцы, паведамляе БЕЛТА. Скандальная аварыя адбылася ў Гродна 3 месяцы таму. Таксіст збіў траіх студэнтаў, якія пераходзілі дарогу на нерэгуляваным асветленым пешаходным пераходзе ў цэнтры Гродна.
Адна з дзяўчат змагла адскочыць у бок, і машына яе толькі зачапіла. Другую пацярпелую таксі правезла на капоце больш за 15 м. Лекары канстатавалі ў студэнткі пераломы абедзвюх костак правай галёнкі, закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Хлопца ад удару адкінула на сустрэчную паласу руху, юнак ачуўся ў рэанімацыі толькі на чацвёртыя суткі. У яго таксама шмат пераломаў і ўшыб галаўнога мозгу.
Пацярпелыя маладыя людзі дагэтуль праходзяць лячэнне, на суд яны прыйшлі на мыліцах.
Кіроўца ў момант аварыі рухаўся з дазволенай хуткасцю 53 км/г. Сам ён патлумачыў прычыну тым, што падчас руху страціў увагу, размаўляючы з пасажырамі.