У Гродне безбілетны пасажыр зламаў нагу кантралёру
Узбуджаная крымінальная справа за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.
Такім чынам вызначыўся 19-гадовы жыхар абласнога цэнтра. У выніку праверкі квіткоў высветлілася, што хлопец ехаў "зайцам". Юнака папрасілі выйсці з аўтобуса для разбіральніцтва, падчас якога ён не толькі не захацеў плаціць штраф, але і пачаў спрачацца з кантралёрам.
Высвятленне адносін скончылася тым, што малады чалавек штурхнуў жанчыну. Яна ўпала настолькі няўдала, што зламала нагу. Зараз “зайцу” пагражае абмежаванне волі тэрмінам да двух гадоў, паведамляе БелаПАН.