У Гродне — чарговыя штрафы за акцыю каля аблвыканкаму
Намесніца непрызнанага ўладамі Беларусі Саюза палякаў Рэната Дземянчук у чацвер была аштрафаваная на 5 мільёнаў рублёў "за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі".
Нагадаем, што пікет супраць русіфікацыі школы №36 з польскай мовай навучання адбыўся ў Гродне 1 чэрвеня. Улады яго не дазволілі. На акцыі былі затрыманыя каля 20 чалавек. Суды пачаліся яшчэ не мінулым тыдні. Ігар Банцар атрымаў 13 сутак арышту, астатнія штрафаваныя ад аднаго да пяці мільёнаў. Сёння 120607 RenataDziemianczukDlaNavinau.mp3
Дземянчук: "Тое, што гаварылі міліцыянты: актыўны ўдзел, бегатня, выкрыкванне лозунгаў, трыманне банера і г. д. — усё гэта фільм не даказаў. Але рашэнне было прынятае загадзя, таму суддзі толькі заставалася прачытаць тое, што было вырашана "вышэй". Мая такая думка".
Пасля Рэнаты Дземянчук судзілі дзяўчыну — Юлію Лісіцыну. Яе не знайшлі на відэаздымках, а сведкі блыталіся. І, тым не менш, Лісіцынай далі штраф — 1 млн 700 тысяч рублёў. Такі ж штраф атрымаў і Марэк Занеўскі.
Фота — svaboda.org