У Гродне грузавік з 20 тонамі пяску пратараніў 5 аўтамабіляў
Траўмы атрымала і аднагадовае дзіця, якое было ў адной з машынаў.
Аварыю справакаваў 21-гадовы кіроўца МАЗа з прычэпам, піша "Гродзенская праўда". Хлопец ехаў пад ухіл па вуліцы Савецкіх Памежнікаў і не паспеў прытармазіць цяжка гружаны грузавік.
Першы ўдар на сябе прыняла бліжэйшая Пежо. МАЗ працягнуў яе наперад каля пяці метраў. Ланцуговая рэакцыя закранула яшчэ чатыры машыны— Хундай, Сеат Альгамбра і два Аўдзі.