У Гродне кіроўца аўтобуса з пасажырамі памёр за рулём (фота)

Як паведамляе Гродзенскі блог S13, аўтобус паспеў ад'ехаць ад прыпынку на скрыжаванні вуліц Савецкіх памежнікаў — Гарнавых, калі кіроўцу стала дрэнна. Сведкі кажуць, што кіроўца спрабаваў яшчэ штосьці зрабіць, але марна. Аўтобус выехаў на паласу сустрэчнага руху, заскочыў на бардзюрны камень, урэзаўся ў плот прыватнага дома і спыніўся ў яго двары.

Сярод пасажыраў пацярпелых няма.

Фота: Блог Гродна S13