У Гродне на складзе прыватнай фірмы згарэлі дзясяткі тон паперы
Пажар раскінуўся на плошчу ў 200 квадратных метраў. Яго тушылі пяць пажарных разлікаў, а потым яшчэ колькі гадзінаў залівалі вадой тлеючую макулатуру.
Прадпрыемства даўно ў чорным спісе ненадзейных, паведамляе тэлеканал СТВ. Апошняя праверка ў пачатку гэтага года выявіла шмат парушэнняў правіл супрацьпажарнай бяспекі. Ратавальнікі лічаць, што без чалавечых ахвяраў у часе здарэння абышлося чыста выпадкова.