У Гродне на вяселлі затрымалі сведку, якога падазраюць у забойстве

Узнікла бойка, падчас якой хлопец забіў свайго саперніка нажом. Пасля гэтага ён вярнуўся дахаты, памыў аўтамабіль і лёг спаць. На наступны дзень малады чалавек паехаў на машыне на вяселле, на якім ён мусіў быць сведкам. Там яго і затрымалі міліцыянты, паведамляе БелаПАН.