У Гродне не дазволілі пікеты супраць рускамоўных класаў
Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.
Як паведамляе "Наша ніва", бацькі дзяцей, што навучаюцца на польскай мове, збіраліся правесці чатыры пікеты 22 траўня, але гарадскія ўлады не далі дазволу.
Палякі, аднак, не збіраюцца мірыцца, кажуць, што і надалей будуць пратэставаць супраць рускамоўных класаў. Яны звяртаюць увагу на тое, што школа пабудаваная на грошы польскага боку.
Фота — hdr.by