У Гродне пабудуюць веладарожку на 30 кіламетраў за грошы Еўрасаюза
Турысцка-веласіпедны праект атрымаў назву "Крэйдавыя горы".
Як паведамляе "Гродненская правда", на рэалізацыю першага этапу праекта Еўрасаюз вылучае 100 тысяч еўра, Гродзенскі аблвыканкам — 10% ад кошту праекта.
Траса будзе складацца з некалькіх колцавых маршрутаў. Веладарожка будзе пераважна грунтавай. Яна пачне свой шлях ад вуліцы Фестывальнай, затым пройдзе каля фортаў Гродзенскай крэпасці і санаторыяў "Жамчужына", "Нёман-72". Далей маршрут праляжа ўздоўж берагоў азёр Сінька і Зялёнка.
На новым шляху для раварыстаў і пешых турыстаў абяцаюць зладзіць пляцоўкі для адпачынку.