У Гродне перакрылі канал "шэрых" паставак мабільнікаў з Расіі

Гродзенскія міліцыянты і падаткавікі выявілі факт нелягальных паставак мабільных тэлефонаў з Расіі. "Трубкі" у вялікай колькасці прыязджалі ў Гродна для рэалізацыі ў абыход падатковай інспекцыі.

У выніку праверкі быў затрыманы жыхар горада Гродна. З пазапраўнага абарачэння канфіскавана 156 мабільнікаў розных марак і аксэсуараў да іх, якія каштуюць 42,4 мільёны рублёў. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.