У Гродне прадставілі чарговы гістарычны зборнік “Гарадзенскі палімпсест”
Прэзентацыя кнігі ўнікальнай навуковай праграмы прайшла 3 красавіка ў мастацкай галерэі “Крыга”.
Гэта чацвёртае па ліку выданне, прысвечанае розным перыядам гісторыі Гродна. Кніга складаецца з артыкулаў 21 удзельніка штогадовай міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест”. Яна адбываецца ў рамках адзначэння Дзён святога Губерта.
Паводле рэдактара зборніка Алеся Смаленчука, навуковая праграма “Гарадзенскі палімпсест” — адзіная ў Беларусі, дзе вялікая колькасць даследчыкаў займаецца адным горадам ужо некалькі гадоў.

Гісторык Алесь Смалянчук на прэзентацыі зборніка.