У Гродне праз нямецкія могілкі пракладуць дарогу?
Меркаваны працяг вуліцы Астроўскага прыпадае акурат на пахаванні нямецкіх салдатаў часоў Першай сусветнай вайны.
Як піша nn.by, на мінулым тыдні ў Гродне пачаўся знос двух драўляных будынкаў пачатку ХХ стагоддзя — на скрыжаванні вуліц Астроўскага і Дзяржынскага. Паводле новага праекта, вуліца Астроўскага будзе падоўжаная да чыгуначнага вакзала праз гаражы і склады былых спецаўтагаспадарак.
На месцы дарогі апынуліся не толькі склады і прамысловыя пусткі. Недалёка ад будынка вайсковага шпіталя немцы хавалі сваіх салдатаў падчас Першай сусветнай. Цяпер ад могілак застаўся толькі каменны мур, які, мажліва, з'явіўся ў міжваенны перыяд. За савецкім часам комплекс быў знішчаны, але парэшткі салдатаў ніхто не перазахоўваў.


Фота — nn.by