У Гродне п'яная школьніца за рулём "Фальксвагена" пашкодзіла восем аўто

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на гродзенскіх даішнікаў, інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму. Увечары дзяўчыне затэлефанаваў сябар і паклікаў яе на вуліцу. Хлопец прыехаў у "Фольксвагене", у машыне яны на дваіх выпілі каля двух літраў піва. Пасля гэтага 17-гадовая школьніца вырашыла сесці за руль, а сябар не пярэчыў.

Дзяўчына толькі паспела завесці машыну, уключыць першую перадачу і прыбраць нагу з педалі счаплення, як "Фольксваген" стаў хутка набіраць хуткасць. Аўтамабіль ірвануў на стаянку, дзе былі прыпаркаваныя восем машын. Цяпер сем з іх трэба рамантаваць. "Фольксваген" таксама трэба рамантаваць.

Утрыманне алкаголю ў арганізме школьніцы амаль у пяць разоў перавысіла дапушчальную норму. А ў яе 25-гадовага сябра алкаголь у крыві перавысіў норму ўтрая.

Фота — gorkiv.by