У Гродне скралі польскія злотыя, у эквіваленце амаль 200 тысяч долараў

Высветлілася, што крадзеж здзейсніў брат-блізнюк прараба, які будаваў пацярпеламу лецішча. Малады чалавек незаўважна завалодаў ключамі ад 4-хпакаёвай кватэры ды зрабіў іх копію. Аднак абрабаваць кватэру ўдалося толькі з пятага разу.

Як паведамляе БЕЛТА, грошы знайшлі ў адной з вёсак у Брэсцкай вобласці, на малой радзіме зламысніка. Упакаваныя ў пакеты польскія злотыя былі схаваныя на гарышчы прыватнага дома.

Зламыснік прызнаўся, што на злачынства яго падштурхнула захапленне азартнымі гульнямі — ён прайграў буйную суму ў покер. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.