У Гродне стала больш гісторыка-культурных каштоўнасцяў (фота)

Цяпер законам “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыне” абараняюцца помнікі пісьменніцы Элізе Ажэшцы, салдатам Вялікай Айчыннай вайны, маршалу СССР Васілю Сакалоўскаму.

“Помнік Аээшцы з'яўляецца самым старым гарадскім помнікам. Ён стаіць з 1929 году, — пракаментаваў краязнаўца Ян Лялевіч. —  Асноўнымі помнікамі, якія трэба ахоўваць дзяржаве перад  знішчэннем вандаламі, — гэта помнікі на старых каталіцкіх і праваслаўных могілках. Яшчэ я б паставіў помнікі Каліноўскаму, Стэфану Баторыю  і Быкаву”.