У Гродне ствараецца беларускамоўная група ў дзіцячым садку
Жадаючых пакуль толькі 9 чалавек.
Як паведамляе партал tut.by, дзіцячы садок №45 на вуліцы Сухамбаева, 5 пакуль адзіны ў Гродне, дзе ў бліжэйшы час з'явіцца беларускамоўная група. Ініцыятыву стварыць групу праявілі самі бацькі пры дапамозе Таварыства беларускай мовы. Адзел адукацыі ўжо даў згоду.
Таксама ў Гродне працягваецца набор заявак для навучання дзетак ў беларускамоўных першых класах.
Фота — bymedia.net