У Гродне ўзмацнілі міліцэйскія патрулі і ўвялі жалобу на радыё і ТВ
Ад 12 красавіка ў горадзе стала больш міліцыі, асабліва каля адміністрацыйных будынкаў, вялікіх крамаў і вакзалаў.
Такім чынам абласное ўпраўленне МУС адрэагавала на выбух у мінскім метро.
12 і 13 красавіка з сеткі вяшчання мясцовага тэлебачання і радыё выкраслілі забаўляльныя перадачы.
А 19-й гадзіне 12 красавіка ў галоўным касцёле горада біскуп Гродзенскай епархіі Аляксандр Кашкевіч правёў траўрную імшу ў памяць аб загінулых ад выбуху ў мінскім метро.