У Гродне зноў "вызначыўся" 84-разовы парушальнік — пратараніў слуп
Аварыю на аўтамабілі "Нісан-Мурана" здзейсніў 36-гадовы жыхар абласнога цэнтра.
Учора ўвечары на джыпе ён знёс ліхтарны слуп. З траўмай галавы і пераломам нагі мужчыну шпіталізавалі.
Як паведамляе БЕЛТА, раней мужчына 84 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. За паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км у гадзіну ў лютым ён быў пазбаўлены права кіравання, аднак працягваў кіраваць аўтамабілем. Яго яшчэ 5 разоў штрафавалі.
Фота — onliner.by