У гродзенскім банку долар прыраўнялі да еўра і паставілі курс 15.000 рублёў

Абвестку пра гэта можна ўбачыць на дысплеях банкаматаў фінансавай установы, піша газета "Вечерний Гродно". Суму спішуць з рахункаў у адпаведнай валюце, калі кліент вырашыць скарыстацца паслугай. Атрымліваецца, што трымальнікі картак у нацыянальнай валюце заплацяць больш за ўсіх. 

Супрацоўнікі гродзенскага банку заяўляюць, што сумы аперацый усталёўвае кіраўніцтва ў Мінску.

Фота — irecommend.ru