У Гродзенскім універсітэце выкладчык звольніўся на знак пратэсту

Пра гэта Кузьмініч паведаміў у адкрытым лісце, які размясціў у сваім Livejournal. Ліст ён адрасаваў кіраўніку Гродзенскага аблвыканкама Сямёну Шапіру. Па словах выкладчыка, нагодай для пратэсту стаў прэсінг на выкладчыкаў універсітэта і, у прыватнасці, звальненне ўвосень 2012 года Андрэя Чарнякевіча — аднаго з аўтараў кнігі "Гродназнаўства". Нагадаем, што месяц таму Шапіра прызнаўся, што асабіста загадаў звольніць Андрэя Чарнякевіча.

"На маю думку, падзеі восені 2012 года — гэта акцыя запалохвання выкладчыкаў і адміністрацыі", — заяўляе ў лісце Кузьмініч. Асноўнай прычынай гэтай сітуацыі ён называе адсутнасць акадэмічных свабод у вышэйшай адукацыі Беларусі.

Кузьмініч просіць кіраўніка Гродзеншчыны, каб той паспрыяў спыненню ціску на выкладчыкаў і адміністрацыю Гродзенскага ўніверсітэта.