У гродзенскім заапарку паказваюць Дзеда Мароза і Снягурку (фота)
Што праўда, казачныя персанажы пасяліліся там толькі на час навагодніх святаў — з 19 снежня па 9 студзеня.
Наведнікі могуць прайсці па заапарку экскурсію з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і Бабы Ягі, паведамляе гродзенскае радыё "Твой стыль". Снягурка знаёміць дзяцей і іх бацькоў з жывёламі – жыхарамі заапарку. Баба Яга гуляе з дзецьмі ў вясёлыя гульні. А Дзед Мароз запальвае агеньчыкі на святочнай елцы і водзіць з дзецьмі хараводы.


Фота: "Твой стыль"