У гродзенскім заапарку з’явіліся медзведзяняты, кенгуру і тыгрыца

Навасёлы прыехалі ў Гродна ўчора. Аднагадовую тыгрыцу набылі ў Пензенскім заапарку. Два медзведзяняці, а таксама маладая самка кенгуру прыехалі ў Гродна з Ніжняга Ноўгарада. Як паведамілі ў адміністрацыі заапарка, пакуль жывёлы праходзяць каранцін, а ў нядзелю чакаецца наваселле, паведамляе БелТА.