У Грузіі адбываюцца парламенцкія выбары на фоне "турэмнага скандалу"

Самым сур'ёзным яе канкурэнтам лічыцца апазіцыйная кааліцыя мільярдэра Бідзіны Іванішвілі "Грузінская мара", перадае ВВС.

Гэтыя выбары маюць вялікае значэнне. Ужо ў наступным годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў, парламент і прэм'ер-міністр атрымаюць значна больш паўнамоцтваў, чым прэзідэнт. У адпаведнасці з новымі зменамі ў канстытуцыі краіны, урад стане найвышэйшым органам выканаўчай улады. Прэзідэнт будзе толькі фармальна прапаноўваць кандыдатуры на пасаду прэм'ера, і толькі тыя, якія яму першапачаткова прапануе парламент.

Выбары праходзяць на хвалі грамадскіх пратэстаў, выкліканых "турэмным скандалам". Нагадаем, што два тыдні таму былі абнародаваныя факты здзеку і сэксуальнага гвалту супраць вязняў адной з тбіліскіх турмаў. Гэты скандал істотна падарваў пазіцыі Саакашвілі і кіруючай партыі.