У Хоцімску давераную асобу кандыдата забралі ў міліцыю для дачы тлумачэнняў
Перад гэтым Пятра Басейку выдалілі з выбарчага ўчастку №54 — нібыта за перашкоду працы камісіі.
Басейка — давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Валерыя Каранкевіча. Калі чальцы выбаркама выгналі яго з аднаго ўчастка, ён пайшоў на другі — 55-ы.
Але па дарозе яго спынілі міліцыянты — “для дачы тлумачэнняў”, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". У пастарунку Басейку пратрымалі гадзіну. Міліцыянты апытвалі чальцоў участковай выбарчай камісіі, ці не перашкаджаў ён іх працы. Потым Басейку адвезлі дадому.
Фота — realt.onliner.by