У Інданэзіі знайшлі "чорную скрыню" самалёта Sukhoi SuperJet-100

Як перадае РБК, расійскія і інданэзійскія эксперты зробяць сумесную заяву наконт знойдзенага самапісца і інфармацыі на ім пасля 16 траўня. Аналізаваць інфармацыю "чорнай скрыні" будуць інданэзійскія эксперты.

Нагадаем, новы расійскі самалёт SSJ-100 9 траўня зазнаў крушэнне у Інданэзіі падчас дэманстрацыйнага палёту. Месца яго падзення выявілі на наступны дзень у цяжкадаступнай мясцовасці схілу гары Салак на вышыні 1500 м. На борце самалёта былі 45 чалавек.